Украіна і Расія абмяняліся палоннымі

З украінскага боку дадому вярнуліся 14 чалавек, паведаміла ў сваім тэлеграм-канале віцэ-прэм'ер-міністр па пытаннях рэінтэграцыі часова акупаваных тэрыторый Ірына Верашчук.

30.04.2022 / 19:10

Ірына Верашчук

«Сёння абмянялі палонных. Вяртаем дадому 14 нашых людзей: 7 вайскоўцаў і 7 цывільных. Для мяне гэты абмен асаблівы: адна з вайскоўцаў-жанчын на пятым месяцы цяжарнасці. Хай Бог беражэ!» — напісала міністарка.

Папярэдні абмен палоннымі прайшоў 21 красавіка, тады ва Украіну вярнуліся 19 чалавек: дзесяць з іх вайскоўцы, а дзевяць — цывільныя. Сярод іх былі параненыя.

Расія традыцыйна інфармацыі аб абменах не падае.

Чытайце таксама:

Расія спрабуе абмяняць цывільных украінцаў на сваіх ваеннапалонных, хоць гэта забаронена Жэнеўскай канвенцыяй

«Падчас агляду ў мяне проста адваліўся палец на назе». Гісторыя ўкраінца, які вярнуўся з расійскага палону пакалечаным

Nashaniva.com