З беларускіх крам адклікаюць прадукцыю Kinder. А тым хто яе набыў, раяць звярнуцца па кампенсацыю

У Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю паступіў ліст ЗАТ «Ферэра Русія» аб добраахвотным адкліканні з рынку Рэспублікі Беларусь асобнай прадукцыі Kinder, вырабленай на фабрыцы «Ferrero» г. Арлон (Бельгія), піша дзяржаўнае аб'яднанне «Сталічны гандаль і паслугі».

30.04.2022 / 11:29

Паводле інфармацыі ЗАТ «Ферэра Русія», з рынку Рэспублікі Беларусь добраахвотна адклікаецца прадукцыя Kinder, вырабленая з 1 чэрвеня 2021 г. па 8 красавіка 2022 г. наступных найменняў:

Спажыўцам, якія набылі названую прадукцыю, згодна з паведамленнем, не рэкамендуецца яе ўжываць. Трэба захаваць яе і звязацца са службай падтрымкі спажыўцоў для атрымання кампенсацыі за набытую прадукцыю з дадзеных партый.

Уся астатняя прадукцыя Kinder, вырабленая на іншых фабрыках «Ferrero», бяспечная і адкліканню не падлягае.

Nashaniva.com