У непрызнаным Прыднястроўі ўзарвалі вышкі радыёцэнтра, што рэтранслявалі радыё РФ

У пасёлку Маяк выбухамі знішчаныя дзве антэны, якія рэтранслявалі радыё РФ. На месцы працуюць сапёры.

26.04.2022 / 10:00

Першы выбух адбыўся ў 6:40, другі ў 7:05. З ладу выведзеныя дзве самыя магутныя антэны: адна мегаватная, другая — паўмегаватная. Абедзве рэтранслявалі радыё РФ. Ніхто з супрацоўнікаў цэнтра і мясцовых жыхароў не пацярпеў», — паведамляе выданне Newsmaker.

На месцы працуюць праваахоўнікі і аварыйныя службы Прыднястроўя. 

Учора ў Ціраспалі невядомыя абстралялі з гранатамётаў будынак міністэрства дзяржаўнай бяспекі.

Nashaniva.com