Гарадская рада Херсона цалкам перайшла пад кантроль расійскіх вайскоўцаў

З будынка Херсонскай гарадской рады знялі сцяг Украіны. Расійскія вайскоўцы забралі ключы ад будынка ў аховы, паведаміў мэр горада Ігар Калыхаеў.

25.04.2022 / 21:41

Мэру і супрацоўнікам Херсонскай гарадской рады загадалі пакінуць памяшканне. З заўтрашняга дня рада працаваць не будзе.

Нягледзячы на тое, што большая частка Херсонскай вобласці Украіны, у тым ліку і сам горад Херсон, ужо даўно былі захопленыя арміяй РФ, гарадская ўлада Херсона дагэтуль працавала ў рамках законаў Украіны і падпарадкоўвалася Кіеву. Над ёй вісеў украінскі сцяг.

Nashaniva.com