Борыс Джонсан дапускае, што вайна можа працягнуцца да канца 2023 года

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі заявіў, што ёсць «рэальная верагоднасць» таго, што вайна ва Украіне можа працягнуцца да канца 2023 года. Такое меркаванне ён выказаў, адказваючы на пытанне журналістаў у Нью-Дэлі пра тое, ці згодны ён з ацэнкамі заходняй разведкі, якія кажуць, што баявыя дзеянні могуць зацягнуцца да канца наступнага года, піша «Бі-бі-сі».

22.04.2022 / 17:56

Борыс Джонсан з Уладзімірам Зяленскім у Кіеве. Фота Офіса прэзідэнта Украіны

Джонсан адказаў таксама, што ёсць верагоднасць таго, што Расія можа выйсці пераможцай з вайны.

«У Пуціна велізарная армія», — сказаў Джонсан, адзначыўшы пры гэтым, што расійскі лідар знаходзіцца ў «складанай палітычнай пазіцыі, бо дапусціў катастрафічную памылку».

«У яго, падобна, не засталося іншага выйсця, акрамя як спрабаваць і далей вымотваць украінцаў бясконцымі артылерыйскімі абстрэламі», — сказаў брытанскі прэм'ер, дадаўшы, што ў Пуціна не атрымаецца «зламаць дух украінскага народа».

Nashaniva.com