Кіраўнік Мінздароўя назваў тры ўмовы для вызвалення затрыманых дактароў

Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч пасля нарады ў Лукашэнкі заявіў, што ў яго як міністра ёсць права звярнуцца да кіраўніка краіны і папрасіць змяніць меру стрымання затрыманым дактарам.

18.04.2022 / 16:11

— Пасля просьбы маёй Лукашэнкам было дадзена даручэнне і я з кожным спецыялістам пагутарыў: ёсць некалькі ўмоў, каб мая просьба была разгледжаная станоўча.

Як заявіў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя, каб выйсці на свабоду затрыманым медыкам неабходна прызнаць віну, пакрыць шкоду ў кратным памеры і адправіцца працаваць туды, куды вызначыць міністр, гэта значыць ён сам.

Чытайце таксама: 

«Па 300—650 тысяч еўра выявілі», трапіўся нават доктар Лукашэнкі. Афіцыйна — пра затрыманні траўматолагаў

Што цяпер з чэргамі на эндапратэзаванне? Вось што адказалі ў Мінздароўя

«Справа траўматолагаў»: людзей не выпускаюць праз 10 сутак, сталі вядомыя дэталі абвінавачвання

Nashaniva.com