Канцлер Аўстрыі збіраецца паехаць у Маскву да Пуціна

Пра намер федэральнага канцлера Аўстрыі Карла Нехамера паехаць у панядзелак 11 красавіка ў Маскву напісала выданне Kronen Zeitung са спасылкай на атачэнне канцлера.

10.04.2022 / 18:59

Карл Нехамер

Па словах Нехамера, ён хоча наладзіць масты паміж Кіевам і Масквой і «паспрабаваць усё, каб трохі наблізіцца да міру».

Kronen Zeitung сцвярджае, што паездка Нехамера ўзгодненая з федэральным канцлерам Германіі Олафам Шольцам і старшынёй Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен.

Прадстаўнік урада Аўстрыі намер канцлера афіцыйна пацвердзіў. Таксама пацвердзіў інфармацыю і расійскі бок вуснамі прэс-сакратара Пуціна Дзмітрыя Пяскова.

Учора Нехамер прыязджаў у Кіеў, дзе сустракаўся з Уладзімірам Зяленскім і наведваў сімвал расійскіх ваенных злачынстваў ва Украіне — горад Буча.

Nashaniva.com