На 50 хвілін спынялася першая лінія метро

У 12:59 адбыўся «інцыдэнт з пасажырам» на станцыі «Інстытут культуры».

09.04.2022 / 13:58

У 13:50 рух цягнікоў быў адноўлены. Падрабязнасці мінскі метрапалітэн пакуль не паведамляе. 

«Анлайнер» паведаміў, што на станцыю прыехалі машыны хуткай дапамогі і аварыйнай службы.

Nashaniva.com