Гамяльчанку, якая смяялася падчас запісу «пакаяннага» відэа, аштрафавалі на 15 базавых і адпусцілі

Юлію Ганісеўскую аштрафавалі на 480 рублёў.

09.04.2022 / 13:43

Муж Юліі Ганісеўскай паведаміў праваабаронцам, што сілавікі «нічога не даказалі», а штраф далі за падпіскі на тэлеграм-каналы.

На «пакаянным» відэа, Юлія смяялася з пытанняў. На пытанне, за што вас затрымалі, яна адказала: «За шкірку». 

Nashaniva.com