Расіяніна аштрафавалі за «дыскрэдытацыю расійскай арміі». Фразай Пуціна

Артур Дзмітрыеў выйшаў на адзіночны пікет у Санкт-Пецярбургу 7 красавіка з лістком паперы.

09.04.2022 / 11:53

На ім было напісана: «Вайна прынесла столькі гора, што забыць гэта немагчыма. Няма даравання тым, хто зноў замышляе агрэсіўныя планы». Суд вырашыў, што гэта фраза дыскрэдытуе расійскую армію, і аштрафаваў мужчыну на 30 тысяч рублёў ($370).

Насамрэч, гэтыя словы Уладзімір Пуцін сказаў на парадзе ў гонар 76-годдзя перамогі ў Другой сусветнай вайне.

Nashaniva.com