У Мінску блогерку асудзілі на два з паловай гады калоніі за ўдзел у пратэстах

У судзе Ленінскага раёна Мінска асудзілі фемблогерку Дар'ю Ціханаву (Афанасьеву).

09.04.2022 / 10:16

Суддзя Анастасія Ачалава прызнала яе вінаватай па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту ў жніўні 2020 года ў Мінску.

Доказамі па справе сталі яе фотаздымкі на Маршах.

Дар'я — актывістка, фемблогерка, вядомая як «Дафна».

У Instagram дзяўчына вяла асветніцкую працу, распавядала пра сэксізм і фемінізм. У яе было каля 10 тысячаў падпісчыкаў (цяпер яе акаўнт выдалены).

Nashaniva.com