Forbes: Сваё ўзбраенне Украіне можа перадаць Кіпр

На ўзбраенні арміі Кіпра ёсць расійскія зенітна-ракетныя комплексы «Тор» і «Бук». Пра гэтым Кіпр адкрыты да запыту з боку ЗША аб перадачы Украіне свайго ўзбраення савецкай вытворчасці. Пра гэта паведамляе Forbes.

08.04.2022 / 22:47

Танк Т-80. Фота Міністэрства абароны Кіпра

Прэзідэнт Кіпра Нікас Анастасіядзіс станоўча ўспрыняў запыт ЗША аб перадачы ўзбраення савецкай вытворчасці Украіне. На ўзбраенні арміі Кіпра ёсць зенітна-ракетныя комплексы «Тор» і «Бук». Таксама Кіпр гатовы перадаць Украіне танкі Т-80, якія купіў у Расіі ў другой палове 1990-х і ў пачатку 2010-х.

У інфармацыі, якую прыводзіць выданне, гаворыцца пра тое, што Кіпр зацікаўлены ў перадачы расійскіх сістэм Украіне, калі зможа атрымаць ім адэкватную замену.

Сярод іншага на Кіпры ўлічваюць, што расійскую зброю краіне будзе і так цяжка ўтрымліваць з-за маштабных санкцый, пад якія трапіла Расія.

Nashaniva.com