У Расіі заблакавалі асноўнае «люстэрка» беларускага сайта reform.by 

Дамен reform.news унесены ў рэестр забароненых сайтаў па рашэнні Генпракуратуры Расіі 27-31-2022 / Ид4184-22 ад 30 сакавіка 2022 года. Цяпер пры спробе зайсці на сайт з Расіі карыстальнік трапляе на пустую старонку з папярэджаннем аб абмежаванні.

06.04.2022 / 19:09

Што менавіта не спадабалася Генпракуратуры РФ, рэдакцыі сайта невядома. Ніякіх апавяшчэнняў з расійскага боку яна не атрымлівала.

26 сакавіка 2022 года Раскамнагляд запатрабаваў выдаліць відэа «расейскія войскі разбамбілі дзіцячую лякарню і радзільню ў Марыупалі» з акаўнта reform.by на Youtube. Але рэдакцыя праігнаравала гэта патрабаванне. Пры гэтым кампанія Youtube паведаміла рэдакцыі Reform.by аб магчымым блакаванні кантэнту на іх пляцоўцы, калі відэа не будзе выдаленае.

Nashaniva.com