Расійскія войскі адступаюць з Сумскай вобласці

Генштаб Узброеных сіл Украіны паведаміў, што расійскія войскі адступаюць з Сумскай вобласці Украіны. Учора для прыкрыцця адступлення расіяне ўзарвалі мост цераз рэчку Сейм на дарозе Сумы — Пуціўль.

03.04.2022 / 13:38

Узарваны мост цераз рэчку Сейм на дарозе Сумы — Пуціўль

Нагадаем, што ўчора была цалкам вызваленая Кіеўская вобласць, украінскія дэсантна-штурмавыя часткі выйшлі на лінію ўкраінска-беларускай мяжы. Расіяне адступаюць таксама на Чарнігаўскім кірунку. 

У той жа час Генштаб Украіны паведамляе пра ўпартыя баі за Аляксандраўку ў міжрэччы Дняпра і Паўднёвага Буга, а таксама па ўсёй лініі фронту ў Данбасе.

Nashaniva.com