Гомельскія таксісты: Рускія шукаюць, хто б давёз дабро да Пскоўскай вобласці, даюць 200 даляраў

Як расказалі «Нашай Ніве» некалькі гомельскіх таксістаў, у горадзе назіраецца спецыфічны попыт на паслугі таксі. Расійскія вайскоўцы дамаўляюцца на дастаўку электронікі і асабістых рэчаў у Пскоўскую ды іншыя вобласці Расіі. 

03.04.2022 / 12:40

«У Яндэкс.Таксі кожны дзень праскокваюць замовы ў Пскоў з дапіскай «дастаўка рэчаў». Спрабуюць дамаўляцца таксама на месцы — гатовыя плаціць 200 долараў», — кажа гомельскі таксіст.

Па яго словах, большасць адмаўляецца.

«Але дапускаю, што ёсць падонкі, якія пагаджаюцца везці. Хоць можа некаторыя не задумваюцца, адкуль гэта. А адкуль яно можа быць? Накралі. Магазіны ж там закрытыя, а яны пруць каробкамі».

Як расійскія вайскоўцы высылаюць поштай з Мазыра нарабаванае ва Украіне ВІДЭА

Арцём Гарбацэвіч