Латвія і Эстонія ўслед за Літвой спынілі імпарт расійскага прыроднага газу

Краіны Балтыі спынілі імпарт расійскага прыроднага газу. Пра гэта піша агенцтва France-Presse са спасылкай на генеральнага дырэктара латвійскага аператара газатранспартнай сістэмы Conexus Baltic Grid Улдзіса Барыса.

03.04.2022 / 09:59

У эфіры Латвійскага радыё ён адзначыў, што газ «не транспартуецца ў Латвію, Эстонію і Літву з 1 красавіка».

Раней Міністэрства энергетыкі Літвы паведамілі, што больш не купляе прыродны газ у Расіі.

«Мы — першая краіна Еўрапейскага саюза сярод краін-кліентаў «Газпрама», якая дабілася незалежнасці ад паставак расійскага газу, і гэта вынік доўгатэрміновай паслядоўнай энергетычнай палітыкі і своечасовых інфраструктурных рашэнняў», — заявіў міністр энергетыкі Дайнюс Крэйвіс.

Nashaniva.com