Ва Украіне нацыяналізавалі сем фур, у тым ліку беларускіх

Тры фуры ўжо перадалі Узброеным сілам Украіны.

29.03.2022 / 16:38

Супрацоўнікі Бюро эканамічнай бяспекі Украіны сумесна з Валынскай абласной вайскова-цывільнай адміністрацыяй на адным з пунктаў пропуску на граніцы Украіны з Беларуссю выявілі сем транспартных сродкаў, якія належаць беларускім і расійскім кампаніям. 

Згодна з загадам кіраўніка Валынскай АВА, тры фуры ўжо перадалі для патрэб УСУ, цяпер прымаюцца рашэнні па перадачы астатніх чатырох.

Nashaniva.com