Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця закрывае свае офісы ў Маскве і Мінску

Пра намер закрыць расійскі і беларускі офісы паведаміла прэс-служба Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця.

28.03.2022 / 20:13

«Мы рашуча асудзілі вайну на Украіне, і рашэнне закрыць офісы ў Маскве і Мінску з'яўляецца непазбежным вынікам дзеянняў, прадпрынятых Расіяй пры дапамозе Беларусі», — гаворыцца ў заяве банка ў Твітары.

We're in the process of closing our Resident Offices in Moscow and Minsk.
We have strongly condemned the war on Ukraine and the decision to close the offices in Moscow and Minsk is the inevitable outcome of the actions taken by the Russian Federation with the help of Belarus. pic.twitter.com/CYjFxfGoCm

— The EBRD (@EBRD) March 28, 2022

Nashaniva.com