У Віцебску затрымалі трох вядучых дактароў

У Віцебску затрымалі трох вядучых урачоў-траўматолагаў. Двое з іх — кіраўнікі аддзяленняў. Па інфармацыі «Зеркало», 26 сакавіка ў кабінетах медыкаў прайшлі ператрусы. Факт затрымання пацвердзілі дзве не звязаныя паміж сабой крыніцы са сферы аховы здароўя Віцебшчыны.

28.03.2022 / 15:24

Паводле «Зеркала», затрыманыя супрацоўнік ВДМУ і галоўны пазаштатны траўматолаг-артапед Віцебскай вобласці Канстанцін Балабошка, загадчык траўматалагічнага аддзялення Віцебскай абласной клінічнай бальніцы Андрэй Крылоў і загадчык траўматалагічнага аддзялення БХМД у Віцебску Аляксандр Царкоўскі.

На месцах працы двух апошніх паведамілі, што сёння іх няма.

Дакладная прычына затрымання дактароў на гэты момант невядомая.

Nashaniva.com