«Брузгі» закрылі, але мігранты па-ранейшаму спрабуюць нелегальна трапіць у Польшчу

26 сакавіка 116 чалавек спрабавала нелегальна трапіць у Польшчу з Беларусі, паведамляюць польскія памежнікі.

27.03.2022 / 11:43

Архіўнае фота БелТА

Нагадаем, 22 сакавіка беларускія ўлады справаздачыліся, што пункт прыёму ўцекачоў у «Брузгах» закрылі. Частку мігрантаў яны пасадзілі на самалёт у Эрбіль, частку — рассялілі ў гатэлі і санаторыі.

Пасля гэтага на беларуска-польскай мяжы лавілі па 30 — 60 мігрантаў на дзень.

Nashaniva.com