Былы начальнік Чэрвеньскага РАУС, якога затрымалі, фігуруе ў базе МУС «БЕСпорядки»

Затрыманы ў сакавіку былы начальнік Чэрвеньскага РАУС Аляксей Пратаповіч, аказваецца, фігуруе ў сумнавядомай базе МУС «БЕСпорядки», куды рэжым уключыў (і працягвае ўключаць) дзясяткі тысяч беларусаў па прыкмеце нелаяльнасці Лукашэнку. 

27.03.2022 / 11:00

Як вядома «Нашай Ніве», у гэтай базе Пратаповіч запісаны як «грамадзянін, у якога агрэсіўная пазіцыя ў дачыненні да прадстаўнікоў улады». Па адміністратыўках, пры гэтым, яго не судзілі. 

Раней, праваабаронцы паведамлялі, што з РАУС Пратаповіч звольніўся яшчэ да пратэстаў, потым працаваў кіруючым справамі Чэрвеньскага райвыканкама. Адтуль ён сыйшоў пасля падзей 2020 года. 

Мяркуецца, што затрыманне Пратаповіча — палітычнае. Сваякі сцісла сказалі нам, што «Аляксей нічога кепскага не рабіў».

Nashaniva.com