Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн правёў тэлефонную размову са Святланай Ціханоўскай

Белы дом паведамляе, што Байдэн паразмаўляў са Святланай Ціханоўскай з борта нумар адзін.

26.03.2022 / 23:17

Байдэн падзякаваў Святлане Ціханаўскай за тое, што яна прысутнічала на яго выступе ў Варшаве сёння ўвечары.

Прэзідэнт ЗША падкрэсліў бесперапынную падтрымку Злучанымі Штатамі беларускага народу ў абароне і прасоўванні правоў чалавека, уключаючы свабоду выказвання меркаванняў і свабодныя, сумленныя выбары.

Nashaniva.com