Двух адміністратараў тэлеграм-канала «Петрыкаў 97%» асудзілі на тры і пяць гадоў калоніі

У Гомельскім абласным судзе 25 сакавіка разгледзелі крымінальныя справы супраць двух адміністратараў тэлеграм-канала «Петрыкаў 97%», паведамляюць праваабаронцы. 

26.03.2022 / 18:28

Віктар Бедрый. Фота: spring96.org

42-гадовага жыхара Петрыкава Віктара Бедрыя i 25-гадовага майстра Яўгена Клiмава прызналі вінаватымі ў кіраўніцтве экстрэмісцкім фармаваннем — тэлеграм-каналам «Петрыкаў 97%» (ч. 1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса). Акрамя гэтага, Яўгена прызналі вінаватым у распальванні сацыяльнай варожасці за рэпост паведамлення пра АМАП з тэлеграм-канала «Nexta».

Суддзя Руслан Царук асудзіў Віктара і Яўгена да трох і пяці гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму адпаведна. У СІЗА да суда Клімаў утрымліваўся тры месяцы, а Бедрыя ўзялі пад варту ў зале суда.

Nashaniva.com