У ЛДПР абверглі інфармацыю пра смерць Жырыноўскага

абноўлена

Сёння тэлеграм-канал Mash паведаміў пра смерць расійскага палітыка Уладзіміра Жырыноўскага.

25.03.2022 / 11:50

Паведамлялася, што апошнія суткі расійскі палітык, які трапіў у бальніцу яшчэ на пачатку лютага, правёў у коме.

Спачатку смерць Жырыноўскага пацвердзіў сенатар ад ЛДПР Пронюшкін, але кіраўнік Дзярждумы Уладзімір Валодзін заявіў, што палітык жывы, але ў цяжкім стане. Мінздароўя назвала стан яго здароўя «стабільным». А сама ЛДПР катэгарычна абвергла смерць свайго лідара.

«Літаральна гадзіну таму дактары адправілі Уладзіміра Вольфавіча на планавую працэдуру. Яго стан стабільны. Ніякіх негатыўных перамен у яго здароўі няма!» — гаворыцца ў паведамленні ў телеграм-канале партыі.

Nashaniva.com