Еўрасаюз: Плаціць за расійскі газ у рублях не будзем

Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен назвала гэты крок спробай абысці санкцыі ЕС.

25.03.2022 / 09:49

«Мы не дазволім [гэтага]. Час, калі нас можна было шантажаваць з дапамогай энерганосьбітаў, прайшоў», — сказала яна.

Прэм'ер-міністры Германіі і Італіі заявілі, што перавод аплаты за газ у рублі стане парушэннем раней заключаных кантрактаў, паколькі ў іх прапісаная валюта плацяжу. «Ніхто не будзе плаціць у рублях», — сказаў прэм'ер-міністр Славеніі Янез Янша.

У сераду Уладзімір Пуцін заявіў, што ў найбліжэйшы час Расія пяройдзе на аплату паставак газу ў Еўропу за рублі.

Nashaniva.com