Жыхароў Баранавічаў выклікаюць на «прафілактычныя гутаркі» да Дня Волі

Як паведаміў праваабаронцам «Вясны» жыхар Баранавічаў, які раней адбываў «палітычныя суткі», ён атрымаў позву з’явіцца ў мясцовы РАУС 25 сакавіка ў якасці сведкі па невядомай крымінальнай справе. Ён знайшоў позву ў паштовай скрыні.

23.03.2022 / 22:50

Юбілейны Дзень Волі — 2018 у Баранавічах. Фота: Радыё Рацыя.

Мужчына расказвае, што такія позвы атрымалі многія ў горадзе, хто раней пераследаваўся па «палітычных артыкулах». Жыхароў Баранавічаў выклікаюць на 23—25 сакавіка.

Міліцыянеры ў Беларусі перад Днём Волі пастаянна ладзяць «прафілактычныя гутаркі», якія часта сканчваюцца прэвентыўнамі затрыманнямі і «суткамі». Такім чынам улады хочуць не дапусціць пратэстаў у гэты значны для беларусаў дзень.

Nashaniva.com