Польшча і краіны Балтыі заклікалі ЕС забараніць перавозку беларускіх і расійскіх грузаў у Еўропе

Міністры транспарту краін Балтыі і Польшчы выступілі з заклікам да ЕС забараніць перавозку грузаў аўтамабільным транспартам у Расію і Беларусь, а таксама правоз грузаў з гэтых краін, піша Deutsche Welle.

23.03.2022 / 14:30

«Кожны дзень Расія здзяйсняе новыя ваенныя злачынствы супраць мірных жыхароў Украіны. Мы тэрмінова павінны гэта спыніць. Разам з міністрамі транспарту Латвіі, Эстоніі і Польшчы мы заклікаем да дадатковых захадаў ЕС у неадкладнай забароне расійскіх і беларускіх грузавых перавозак аўтамабільным і марскім транспартам», — заявіў у Твітары міністр транспарту Літвы Марус Скуодзіс.

Па яго словах, ён падпісаў супольны зварот кіраўнікоў транспартных ведамстваў чатырох краін напярэдадні саміту ЕС у Бруселі.

Nashaniva.com