Пяскоў адмовіўся расказаць пра страты расійскіх вайскоўцаў ва Украіне

Прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна адмовіўся распавесці пра колькасць загінулых расійскіх вайскоўцаў ва Украіне, сказаўшы, што калі Мінабароны палічыць патрэбным, яно назаве гэтую лічбу.

23.03.2022 / 12:59

Фота: AP

«Калі Мінабароны палічыць патрэбным, прадаставіць новую інфармацыю па стратах у расійскіх узброеных сілах падчас спецаперацыі ва Украіне», — сказаў Дзмітрый Пяскоў.

Першы і апошні раз Мінабароны Расіі назвала лічбу страт 2 сакавіка. Тады казалі пра 498 забітых

Генштаб УСУ сцвярджае, што Расія страціла за чатыры тыдні каля 15600 чалавек.

Nashaniva.com