Кадры новых абстрэлаў у Кіеве ФОТЫ

У Кіеўскай гарадской адміністрацыі паведамілі аб новых абстрэлах горада.

23.03.2022 / 11:22

У Святошынскім раёне пад абстрэл трапіў гандлёвы цэнтр, прыватныя дамы і шматпавярховікі. Пажар ліквідаваны, пацярпелыя не выяўленыя.

У Шаўчэнкаўскім раёне пасля абстрэлу загарэліся некалькі прыватных дамоў і шматпавярховік. Прынамсі чатыры чалавекі пацярпелі.

Намеснік мэра Кіева Мікалай Паварознік апублікаваў фатаграфіі пашкоджаных будынкаў.

Nashaniva.com