Ва Украіне загінула 121 дзіця, 167 параненыя

Амаль за месяц з пачатку расійскага ўварвання ва Украіну там загінула 121 дзіця, а 167 параненыя, паведаміла Генпракуратура краіны па стане на раніцу 23 сакавіка.

23.03.2022 / 10:43

Ілюстрацыйнае фота AP 

Больш за ўсё пацярпелі дзеці ў Кіеўскай вобласці — 61, Харкаўскай — 41, Данецкай — 40, Чарнігаўскай — 32, Мікалаеўскай — 24, у Кіеве — 16, Жытомірскай — 15, Херсонскай — 15 і Сумскай — 14.

Nashaniva.com