Reuters: ЗША і саюзнікі абмяркоўваюць выключэнне Расіі з G20

Крыніцы агенцтва сцвярджаюць, што выключыць Расію з «вялікай дваццаткі» прапанавала Польшча, і ЗША падтрымалі гэтую прапанову.

23.03.2022 / 09:04

Аднак, на думку аналітыкаў, перспектывы выключэння Расіі сумніўныя: пры галасаванні па гэтым пытанні такія краіны, як Кітай, Індыя або Саудаўская Аравія, верагодна, скарыстаюцца сваім правам вета.

У «вялікую дваццатку» ўваходзяць Аргенціна, Аўстралія, Бразілія, Вялікабрытанія, ЗША, Інданэзія, Індыя, Італія, Канада, Кітай, Нямеччына, Мексіка, ПАР, Паўднёвая Карэя, Расія, Саўдаўская Аравія, Турцыя, Францыя, Японія, таксама на ўзроўні старшыняў Еўракамісіі і Еўрарады прадстаўлены ЕС.

Неўзабаве пасля анексіі Крыма і захопу прарасійскімі сепаратыстамі раёнаў Данбаса Расія была выгнаная з іншага клуба вядучых сусветных дзяржаў — «Вялікай сямёркі».

Nashaniva.com