Дзве сотні афіцэраў і прапаршчыкаў унутраных войскаў атрымалі льготныя кватэры ў Мінску

Некалькі дзён таму ваеннаслужачыя ўнутраных войскаў з часцей 3214, 5448 і 3310 атрымалі кватэры ў доме ля сталічнага Уручча. Крэдыты на кватэры льготныя — гэта тая нерухомасць, якую Лукашэнка абяцаў гэтай катэгорыі сілавікоў яшчэ ў 2020-м. Дом здалі без тынкоўкі і аздаблення. 

21.03.2022 / 23:16

«Атрыманне новых кватэр адаб'ецца на якасці выканання задач унутранымі войскамі», — сказаў на ўручэнні ключоў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў. 

Ключы атрымалі агулам 209 чалавек, ідэолаг часці 3214 Аляксандр Бражыцкі назваў дом «пабудаваным з высокакласных матэрыялаў». 

Nashaniva.com