Еўрасаюз рыхтуе пяты пакет антырасійскіх санкцый, але нафтавага і газавага эмбарга ў ім не будзе 

Пра падрыхтоўку Еўрасаюзам пятага пакета антырасійскіх санкцый паведаміў міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба ў эфіры тэлемарафона «UA Разом».

21.03.2022 / 20:52

Дзмітрый Кулеба.

«Ён будзе ўтрымліваць дадаткова пералік асобаў, якія маюць дачыненне да расійскай агрэсіі, да ўчынення вайсковых злачынстваў Расіі, і ён таксама прадугледжвае пэўныя эканамічныя санкцыі.

На жаль, з-за пазіцый дыпламатаў асобных дзяржаў у пяты пакет не будзе ўключана эмбарга на пастаўку расійскай нафты і газу на рынкі ЕС. Аднак там будуць іншыя эканамічныя рэчы, і мы гэты пакет абавязкова даціснем», — запэўніў дыпламат.

Nashaniva.com