У Баранавічах — масавыя ператрусы і затрыманні

У Баранавічах, паведамляюць праваабаронцы, праходзяць ператрусы і затрыманні: канфіскоўваюць тэхніку, вязуць на допыты.

19.03.2022 / 20:09

Папярэдне, ператрусы праводзяць супрацоўнікі КДБ. Ёсць інфармацыя, што людзей вязуць праходзіць паліграф.

Таксама пацвердзілася інфармацыя, што тым, хто быў раней затрыманы альбо асуджаны па палітычных артыкулах, «прапануюць» здаць «біяматэрыял» — калі адмовішся, просяць прыйсці ў міліцыю і напісаць заяву на адмову ад узяцця біяматэрыялаў. Па словах тых, хто хадзіў, — там ім пагражалі зрабіць падазраваным па любой крымінальнай справе ці пасадзіць на суткі за супраціў.

Nashaniva.com