На Прыпяці пад Петрыкавым будуюць пераправу для танкаў

На чыгуначнай станцыі Муляраўка, што ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці, разгружаюць расійскую бранятэхніку: танкі, БТРы, САУ (самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі), паведамляе Радыё Свабода.

18.03.2022 / 21:42

17 і 18 сакавіка мясцовыя жыхары бачылі, што тэхніка ехала праз Петрыкаў. З чыгункі да горада танкі і іншую зброю падвозяць адмысловыя грузавікі з платформамі, якія ездзяць у суправаджэнні міліцэйскіх машын з мігалкамі і сірэнамі.

У Петрыкаве праз Прыпяць будуюць пантонную пераправу, праз якую можна будзе трапіць у Лельчыцкі раён, які мяжуе з Украінай.

Nashaniva.com