Youtube ў Расіі могуць заблакаваць у найбліжэйшыя дні, а можа і сёння

Відэахостынг YouTube могуць заблакаваць ў Расіі да канца наступнага тыдня, а магчыма, ужо сёння. Пра гэта паведамляе РІА «Новости» са спасылкай на крыніцу, блізкую да Раскамнагляду, піша meduza.io.

18.03.2022 / 17:36

Па звестках суразмоўцы агенцтва, адпаведнае рашэнне чакалася яшчэ на мінулым тыдні, але тады яго вырашылі адкласці з-за блакавання Інстаграма.

Раней, 18 сакавіка, Раскамнагляд абвінаваціў адміністрацыю YouTube у «дзеяннях тэрарыстычнага характару «праз распаўсюджванне ў відэахостынгу антырасійскіх ролікаў». Канкрэтныя відэа, якія выклікалі прэтэнзіі, ведамства не назвала.

З пачатку вайны ва Украіне улады РФ заблакавалі ўжо тры буйныя замежныя сацыяльнай сеткі — Facebook, Twitter і Instagram.

Nashaniva.com