Мінздароўя: За суткі 1742 выпадкі кавіду

Мінздароўя паведамляе, што за мінулыя суткі зарэгістраваныя 1742 выпадкі заражэння каранавірусам, а выпісаныя 636 чалавек.

18.03.2022 / 15:34

Учора паведамлялася пра 1789 выпадкаў.

Агулам з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваныя 948 416 чалавек са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 944 168.

За мінулыя суткі памерлі 7 чалавек (за ўвесь час 6 705), выканана 15 836 тэстаў.

Nashaniva.com