Лукашэнка паручыў вяртаць даўгі недружалюбным краінам у беларускіх рублях

У Беларусі прыдумалі, якія контрсанкцыі будуць прымаць супраць краін, якія будуць уводзіць абмежаванні супраць Мінска.

17.03.2022 / 17:53

Адзін з варыянтаў — урад зможа пагашаць свае абавязацельствы перад «недружалюбнымі» краінамі ў беларускіх рублях, вынікае з паведамлення Мінфіна. Такое рашэнне чыноўнікі хочуць ўжываць па адносінах да тым краінам, якім вырашаць «замарозіць» у Беларусі свае інвестыцыйныя праекты.

Як паведамляе Мінфін, гэта прапісана ва ўказе № 93 «Аб дадатковых мерах па забеспячэнні стабільнага функцыянавання эканомікі», які 14 сакавіка падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

Nashaniva.com