Мінздароўя: За мінулыя суткі — 1858 выпадкаў кавіду

Мінздароўя паведамляе, што за мінулыя суткі зафіксавана 1858 выпадкаў кавіду пры 18 613 тэстах, а выпісаныя 745 чалавек.

16.03.2022 / 15:05

Учора паведамлялася пра 693 выпадкі пры 4 697 тэстах

Агулам з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваныя 944 885 чалавек са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 939 967 пацыентаў.

За мінулыя суткі памерлі 7 чалавек (за ўвесь час 6 688).

Nashaniva.com