Еўрапейскі Цэнтрабанк абавязаў банкі правяраць транзакцыі беларусаў — рэзідэнтаў Еўрасаюза

Рэгуляцыйныя органы Еўрасаюза загадалі некаторым банкам старанна правяраць транзакцыі ўсіх расійскіх і беларускіх кліентаў, у тым ліку рэзідэнтаў ЕС, каб пераканацца, што яны не выкарыстоўваюцца для абыходу заходніх санкцый супраць Масквы, паведамляе Reuters са спасылкай на тры крыніцы.

15.03.2022 / 22:51

У першую чаргу будуць звяртаць увагу на буйныя плацяжы ды дэпазіты і на новыя крэдытныя заяўкі.

Гэта будзе тычыцца дзясяткаў тысяч расіян і беларусаў, якія жывуць у Еўрасаюзе, адзначае агенцтва.

«Спачатку меры былі сканцэнтраваны на асобах з расійскім грамадзянствам, незалежна ад таго, былі яны рэзідэнтамі або нерэзідэнтамі, а пазней былі распаўсюджаныя і на беларусаў», — сказала адна з крыніц.

Nashaniva.com