У бурацкіх гарах загінуў беларускі турыст

У раёне перавала Пушкіна Акінскага раёна Рэспублікі Бурація (Расія) загінуў турыст з Беларусі. Ён быў у складзе незарэгістраванай турыстычнай групы, паведамляе Нікольскае пошукава-выратавальнае падраздзяленне Байкальскага пошукава-выратавальнага атрада МНС Расіі.

11.03.2022 / 22:16

5 сакавіка група трапіла ў лавіну на перавале Пушкіна ў гарах Усходніх Саянаў. 8 сакавіка інфармацыя пра турыстаў дайшла да мясцовага МНС, але ратавальнікі некалькі дзён не маглі вылецець на месца здарэння з-за штармавога ветру і ападкаў. З групай удалося звязацца толькі 10 сакавіка.

Па словах турыстаў, адзін чалавек, як мяркуецца, загінуў пры сыходзе лавіны. Яго спрабавалі шукаць сваімі сіламі, але не знайшлі.

Ратавальнікі высадзіліся на месцы здарэння 10 сакавіка, вядуцца пошукі загінулага турыста. Турыст — беларус.

Nashaniva.com