Літва прыпыніла выдачу віз беларусам

Да 20 красавіка ў Літве ўводзіцца надзвычайнае становішча з-за «беспрэцэдэнтнай мабілізацыі РФ і РБ на ваенную агрэсію супраць Украіны і гуманітарнага крызісу, крызісу, звязанага з бежанцамі, а таксама пагрозы бяспекі краін НАТА, ЕС і іншых еўрапейскіх краін, […] магчымых гібрыдных нападаў».

11.03.2022 / 18:03

Адно з абмежаванняў, звязаных з надзвычайным становішчам — робіцца больш жорсткім візавы рэжым для замежнікаў.

«Пасля ўзмацнення жорсткасці візавага рэжыму прыём заяў на атрыманне візы і рашэнняў аб выдачы віз грамадзянамі РФ і РБ прыпыняецца ў візавых установах Літоўскай Рэспублікі за мяжой, за выключэннем выпадкаў, калі Міністэрства замежных спраў Літоўскай Рэспублікі выступае пасярэднікам у выдачы віз».

Nashaniva.com