«Белавія» адмяняе рэйсы ў Тэль-Авіў і Краснадар. У кампаніі растлумачылі, у чым прычына

Пасля закрыцця часткі паветранай прасторы Расіі для палётаў грамадзянскай авіяцыі «Белавія» змяніла расклад рэйсаў на бліжэйшыя дні, паведамляе прэс-служба кампаніі.

11.03.2022 / 16:11

Фота: Reuters

Адмяняюцца рэйсы Мінск — Тэль-Авіў — Мінск, запланаваныя на 13, 17 і 20 сакавіка. Таксама «Белавія» адмяніла рэйсы з Мінска ў Краснадар і назад на 13, 16 і 20 сакавіка, паведамляе Zerkalo.

Аб далейшых рэйсах у гэтыя гарады авіякампанія паведаміць пазней.

Зменіцца расклад рэйсаў з Мінска ў Стамбул, Тбілісі, Батумі, Кутаісі, Ерэван, Баку, Алматы, Сочы і Дубай. А вось пералёты ў Маскву, Санкт-Пецярбург, Ташкент і Нур-Султан будуць праходзіць па звычайным раскладзе.

Nashaniva.com