АМАП у Мінску затрымаў маці беларускіх салдат, якія маліліся ў царкве за мір

Сёння ў Кафедральным саборы на Нямізе сабраліся маці беларускіх салдат — яны хацелі памаліцца з мір, дагэтуль жанчыны між сабой не былі знаёмыя. Маці былі без плакатаў — яны проста маліліся.

03.03.2022 / 20:58

Вядома, што ў самой царкве было шмат «ціхароў» (яны рабілі выгляд, што прыйшлі сям'ёй у царкву, але людзі бачылі ў іх рацыі), а каля будынка дзяжурыў АМАП.

«Вясна» паведамляе, што пазней пачаліся затрыманні — як мінімум трох жанчын затрымалі. Вядома, што святар з сабора прасіў амапаўцаў адпусціць людзей, але сілавікі адмовіліся.

Nashaniva.com