Вядомыя прозвішчы дзясяткаў людзей, затрыманых сёння на чыгуначных вакзалах Беларусі. Яны пратэставалі супраць вайны

Сёння, 28 лютага, у 18:00 на чыгуначным вакзале Мінска і іншых гарадах Беларусі былі анансаваныя антываенныя акцыі пратэсту. Відавочцы перадаюць, што на месцы сабралася шмат тэхнікі, а сілавікі затрымліваюць людзей, якія скандуюць «Не вайне!» Праваабарончы цэнтр «Вясна» складае спіс затрыманых.

28.02.2022 / 20:54

Пакуль у гэтым спісе каля трох дзясяткаў чалавек толькі з Мінска, але колькасць відавочна будзе расці.

Сачыць за абнаўленнем спісу можна тут (з Беларусі — праз VPN).

Nashaniva.com