Аўстралія ўвяла санкцыі супраць міністра Хрэніна

Аўстралія, апроч расійскіх топ-чыноўнікаў, таксама ўвяла абмежавальныя меры супраць 13 беларускіх фізічных і юрыдычных асоб.

28.02.2022 / 06:47

Прозвішчы ў прэс-рэлізе, размешчаным на сайце аўстралійскага прэм'ера, не называюцца.

Згадваецца толькі міністр абароны Віктар Хрэнін. Персанальныя санкцыі супраць яго ўвялі за садзейнічанне расійскай агрэсіі супраць Украіны.

Nashaniva.com