Байдэн: Калі Пуцін не выведзе войскаў з Беларусі, дадатковыя амерыканскія сілы будуць размешчаныя ў краінах Балтыі

Прэзідэнт ЗША 22 лютага выступіў з заявай з нагоды прызнання Расіяй незалежнасці «ДНР» і «ЛНР». Прамова была вытрыманая ў цвёрдым наступальным тоне, сярод іншага Байдэн згадаў і Беларусь. 

22.02.2022 / 23:14

«Хто даў Пуціну права абвяшчаць новыя так званыя «краіны» на тэрыторыі сваіх суседзяў?» — заявіў прэзідэнт ЗША.

Прамова была вытрыманая ў цвёрдым наступальным тоне, сярод іншага прэзідэнт ЗША абвясціў пра ўвядзенне супраць Расіі санкцый. І паабяцаў, што калі яна не супакоіцца, то і санкцыі будуць узмацняцца. 

Прэзідэнт ЗША таксама заявіў:

«Сёння, у адказ на прызнанне Расіяй «ДНР» і «ЛНР», калі яна не выведзе свае войскі з Беларусі, я ўхваліў перакіданне дадатковых войскаў і тэхнікі, якія ўжо знаходзяцца ў Еўропе, для ўмацавання нашых балтыйскіх хаўруснікаў — Эстоніі, Латвіі і Літвы».

Чытайце таксама:

«Хто даў Пуціну права абвяшчаць новыя так званыя «краіны» на тэрыторыі сваіх суседзяў?» Байдэн рэзка на адрас Расіі

Еўрасаюз наклаў на Расію санкцыі за Данбас

Nashaniva.com