«З павагай і разуменнем»: МЗС Беларусі пракаментавала прызнанне Расіяй незалежнасці ДНР і ЛНР

«Мы з павагай і разуменнем успрымаем рашэнне расійскага боку аб прызнанні незалежнасці Данецкай і Луганскай народных рэспублік», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні Міністэрства замежных спраў Беларусі.

22.02.2022 / 15:57

«Гэты крок Расіі мае не толькі палітычнае, але і сур'ёзнае чалавечае, гуманітарнае вымярэнне, улічваючы колькасць расійскіх грамадзян, якія жывуць на гэтых тэрыторыях і адчуваюць нягоды цягам амаль васьмі гадоў», — гаворыцца ў заяве беларускага знешнепалітычнага ведамства.

«Вітаем заявы расійскага боку аб адкрытасці да дыпламатыі ў гэтым кантэксце. Шлях перамоваў у нашым разуменні — адзіна правільны для таго, каб не дапусціць кровапраліцця паміж брацкімі славянскімі народамі. Заклікаем ўсе бакі ўстрымацца ад ваеннай эскалацыі і любых іншых дзеянняў», — адзначае беларускае замежнапалітычнае ведамства.

Nashaniva.com