Даляр і еўра выраслі сёння на дзве капейкі

На таргах у Мінску выраслі курсы амерыканскай і еўрапейскай валют.

21.02.2022 / 13:04

Даляр падаражэў на 1,94 капейкі да 2,5870 беларускага рубля.

Еўра вырас на 1,95 да 2,9397 рубля.

Расійскі рубель патаннеў на 2,20, да 3,3681 беларускага рубля за 100 адзінак.

На пачатку года курсы былі наступныя: даляр — 2,5481, еўра — 2,8826, расійскі рубель — 3,4322.

Nashaniva.com