У Прыднястроўі войскі прыведзеныя ў поўную баявую гатоўнасць

Кіраўніцтва Прыднястроўя аддало загад Узброеным сілам аб правядзенні пазапланавых вучэнняў з прывядзеннем часцей у баявую гатоўнасць.

20.02.2022 / 14:13

У цёмны час сутак абмежаванне бачнасці мішэняў ускладніла баявую стральбу. Стральба з кулямётаў БТР і стралковай зброі вялася трасіруючымі боепрыпасамі, паведамляе kp.md.

Па выніках начных стрэльбаў камандзіры падраздзяленняў і іх падначаленыя атрымалі досвед ва ўпраўленні і баявой стральбе ва ўмовах абмежаванай бачнасці.

Напярэдадні завяршылася баявое зладжванне ўзводаў. Дзеянні падраздзяленняў правяраліся ў цёмны час сутак.

Nashaniva.com